29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўсёй тэрыторыі Беларусі 31 кастрычніка 2010 года стрэлкі гадзіннікаў пераводзяцца на 1 гадзіну назад. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржстандарце Беларусі. У адпаведнасці з парадкам вылічэння часу, вызначаным пастановай урада, у рэспубліцы завяршаецца перыяд дзеяння "летняга" часу. Традыцыйна гэта прыпадае на апошнюю нядзелю кастрычніка. У ноч на 31 кастрычніка ў 3 гадзіны стрэлкі гадзіннікаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі пераводзяцца на 1 гадзіну назад.-0-

БЕЛТА