07.12.2022 На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 7-8 снежня пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь праводзіцца праверка дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму.


У дадзены перыяд запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і асабовага складу сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі, часовае абмежаванне руху грамадзян (транспарту) па асобных дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці, прымяненне імітацыйных сродкаў паражэння ў навучальных мэтах.
«Прыносім прабачэнні за магчымыя нязручнасці», — гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі.

"БЕЛТА"

Аб усіх падазроных сітуацыях, асобах і прадметах просьба паведамляць у праваахоўныя органы