СЁННЯ АДБЫЛОСЯ ПАСЯДЖЭННЕ ЛЕПЕЛЬСКАГА РАЙІСПОЛКАМА ПА ПЫТАННІ ЎТВАРЭННЯ ЎЧАСТКАВЫХ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЙ
СЁННЯ АДБЫЛОСЯ ПАСЯДЖЭННЕ ЛЕПЕЛЬСКАГА РАЙІСПОЛКАМА ПА ПЫТАННІ ЎТВАРЭННЯ ЎЧАСТКАВЫХ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЙ
Згодна з Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года, зацверджаным Пастановай Цэнтрвыбаркама, вылучэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі завяршылася 19 студзеня бягучага года.
Згодна з арт. 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у склад камісій могуць уваходзіць ад 5 да 19 членаў. У склады камісій не могуць уваходзіць суддзі, пракуроры, кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
На тэрыторыі Лепельскага раёна ўтворана 17 участковых
выбарчых камісій, у якія ўвайшлі 217 чалавек, з іх: прадстаўнікі
палітычных партый — 10 чалавек (4,6 %), грамадскіх фарміраванняў — 52
чалавекі (24 %), прафесійных саюзаў — 59 (27,2%), працоўных калектываў —
10 (4,6%), і грамадзян, у дачыненні да якіх паступілі заявы аб вылучэнні ва
ўчастковыя камісіі — 86 (39,6%).
З іх дзяржслужачых — 14 чалавек.
Усе патрабаванні па фарміраванні участковых выбарчых камісій у адпаведнасці
са артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь выкананы.
Паведамленне аб утварэнні камісій будзе апублікавана ў найбліжэйшым нумары
раённай газеты.