Інспектары правядуць адпрацоўку асноўных аўтадарог вобласці па папярэджанні парушэнняў ПДР, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху і перавышэннем хуткасных рэжымаў.
Інспектары правядуць адпрацоўку асноўных аўтадарог вобласці па папярэджанні парушэнняў ПДР, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху і перавышэннем хуткасных рэжымаў. У перыяд правядзення мерапрыемства будзе таксама прымяняцца нягласны і змешаны кантроль, арганізаваны адначасова з выкарыстаннем транспартных сродкаў без спецыяльнай каляроваграфічнай афарбоўкі. Таксама праца будзе накіравана на недапушчэнне кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі або тымі, хто не мае права кіравання. Што тычыцца пешаходаў і веласіпедыстаў, то супрацоўнікі ДАІ будуць звяртаць увагу на іх фізічны стан, а таксама на наяўнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.