На тэрыторыі Лепельскага раёна працягваецца барацьба з пустазеллем боршчэўнікам Сасноўскага
23.7.20250 праглядаў
Чаму трэба змагацца з гэтай раслінай? Яна небяспечная для людзей, жывёл і экасістэмы ў цэлым. Высокатаксічная, практычна не паддаецца хваробам, яе не любяць натуральныя шкоднікі, і яна цалкам выцясняе іншыя культуры.
Што рабіць, калі сок баршчэўніка трапіў на скуру? - сурвэткай, ручніком або чыстай тканінай выдаліце сок са скуры; - добра прамыйце пад праточнай вадой, можна з мылам, пашкоджаны ўчастак; - паспрабуйце закрыць цела ад сонца адзеннем; - прыміце анцігістамінны прэпарат; - устрымайцеся ад знаходжання пад прамымі сонечнымі прамянямі мінімум два дні; - пры моцнай і выяўленай рэакцыі неадкладна звярніцеся па дапамогу.