На тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзяцца мерапрыемствы па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам транспарту прадпрыемстваў
Прафілактычная акцыя працягнецца да 30 красавіка. Галоўнай мэтай праводзімых мерапрыемстваў з'яўляецца павышэнне бяспекі дарожнага руху і ўмацаванне транспартнай дысцыпліны сярод кіроўцаў суб'ектаў гаспадарання.
У першую чаргу супрацоўнікі ДАІ правераць наяўнасць у кіроўцаў пасведчання кіроўцы, допуск да ўдзелу ў дарожным руху
транспартных сродкаў, тэхнічны стан транспарту і правілы
перавозкі грузу.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае кіроўцам і кіраўнікам аўтатранспартных прадпрыемстваў аб
неўхільным выкананні патрабаванняў Правілаў дарожнага руху, забеспячэнні адпаведнасці тэхнічнага стану
транспартных сродкаў патрабаванням бяспекі дарожнага руху, недапушчэнні эксплуатацыі транспартных сродкаў пры наяўнасці ў іх няспраўнасцей, якія пагражаюць бяспецы дарожнага руху.