У студзені-лютым 2021 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года зарэгістравана зніжэнне колькасці (-33.3%, з 3 да 2 дарожна-транспартных здарэнняў, здзейсненых па віне нецвярозых кіроўцаў, а таксама параненыя (-83..%, з 6 да 1) у іх удзельнікі дарожнага руху. Нягледзячы на пазітыўную тэндэнцыю скарачэння названых паказчыкаў аварыйнасці, у названым перыядзе зафіксаваны рост (+100%, з 0 да 1) загінулых грамадзян у здарэннях, здзейсненых па віне названай катэгорыі кіроўцаў.
У студзені-лютым 2021 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года зарэгістравана зніжэнне колькасці (-33.3%, з 3 да 2 дарожна-транспартных здарэнняў, здзейсненых па віне нецвярозых кіроўцаў, а таксама параненыя (-83..%, з 6 да 1) у іх удзельнікі дарожнага руху. Нягледзячы на пазітыўную тэндэнцыю скарачэння названых паказчыкаў аварыйнасці, у названым перыядзе зафіксаваны рост (+100%, з 0 да 1) загінулых грамадзян у здарэннях, здзейсненых па віне названай катэгорыі кіроўцаў.
Па-ранейшаму застаецца актуальнай праблема кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія не маюць права кіравання. Так па віне «бязпраўніка» ў бягучым годзе зарэгістравана 1 (на узроўні мінулага года) дарожна-транспартнае здарэнне, у якім 1 удзельнік атрымаў траўмы не сумяшчальныя з жыццём.
З улікам выкладзенага, з мэтай узмацнення дысцыпліны ўдзельнікаў дарожнага руху, папярэджання дарожна-транспартных зьдарэнняў, у перыяд з 19 па 22 сакавіка 2021 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане ап'янэння, якія не маюць права кіравання.
Напамінаю, што ў адпаведнасці з часткай 1 арт. 18.14 КоАП Рэспублікі Беларусь кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, а роўна перадача кіравання транспартным сродкам асобе, якая не мае права кіравання, цякуць накладанне штрафу да 20 базавых велічынь, паўторнае на працягу года аналагічнае правапарушэнне цягне накладанне штрафу да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт або грамадскія работы.
У адпаведнасці з арт. 18.15 КоАП Рэспублікі Беларусь:
- кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца у стане алкагольнага ап'янення, пры
крыві або выдыхаемым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле ўключна або наяўнасці пар абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі да 380 мікраграмаў на адзін літр выдыхаемага паветра ўключна цягне накладанне штрафу ў памеры ста базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады;
- кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца
у стане алкагольнага ап'янэння пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў
крыві або выдыхаемым паветры ў канцэнтрацыі звыш
0,8 праміле або наяўнасці пар абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі
звыш 380 мікраграмаў на адзін літр выдыхаемага паветра або ў стане,
выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх
аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а роўна адмова ад
проходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (асведчавання) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янэння або стану, выкліканага
ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў,
таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў цягнуць накладанне штрафу ў памеры
дзвюхсот базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю
тэрмінам на пяць гадоў.
- перадача кіравання транспартным сродкам асобе, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янэння або стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады.
- ужыванне кіроўцам алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў пасля падачы супрацоўнікам органаў унутраных спраў сігналу аб спыненні транспартнага сродку альбо пасля здзяйснення дарожна-транспартнага здарэння, удзельнікам якога ён з'яўляецца, да проходжання праверкі (асведчавання) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янэння або стану, выкліканага ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў цягне накладанне штрафу ў памеры двухсот базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.
Паважаныя грамадзяне! Пры выяўленні асоб, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янэння ікіроўцаў транспартных сродкаў, просьба неадкладна паведамляць інфармацыю ў АДС Лепельскага РАУС па тэлефонах: +375297102789 (МТС), +375293274602 (Велком) або 102. Анонімность гарантуецца!