На цэнтр аператыўнага кіравання Лепельскага РАНС ад грамадзяніна, які пражывае па адрасе: в. Заполле, д.5 Стайскага сельскага Савета, паступіла паведамленне аб тым, што гарыць сухая расліннасць, віднеецца густы дым. Існуе пагроза загарання размешчанага паблізу ляснога масіва, а таксама жылога дома і гаспадарчых пабудоў. Ёсць 1 пацярпелы з апёкамі, якія былі атрыманы ў выніку тушэння сухой расліннасці.
На шчасце, гэта легенда, згодна з якой службы раёна адпрацоўвалі тактыка-спецыяльныя вучэнні.
Ніякай размеранасці і лішніх размоў - усё максімальна аператыўна, выразна, сур'ёзна. Як у жыцці!
Як адзначыў першы намеснік начальніка Лепельскага РАНС Аляксей Гірс, вучэнні прайшлі на высокім узроўні, службы выдатна спрацавалі.
На цэнтр аператыўнага кіравання Лепельскага РАНС паступіла паведамленне
26.4.20250 праглядаў