выбірайце бяспечную хуткасць з улікам стану праезнай часткі і бачнасці;



пазбягайце рэзкіх тармажэнняў, асабліва на закругленнях дарог;

павялічце дыстанцыю і бакавы інтэрвал;

адмоўцеся ад абгонаў, будзьце натаначар уважлівымі, праязджаючы скрыжаванні і пешаходныя пераходы.

Памятайце, што пры руху ў галалёд нават на невялікай хуткасці недапушчальныя рэзкія рухі ні пры пераключэнні перадач, ні пры разгоне, ні пры манеўраванні.

Асабліва небяспечны галалёд на мастах, эстакадах, а таксама на пад'ездах да прыпынкаў грамадскага транспарту, скрыжаваннях і пераходах. Набліжаючыся да пешаходных пераходаў, зніжайце хуткасць да мінімуму.

Пешаходам варта звяртаць увагу на магчымае аблядненне тратуараў. Акуратна набліжайцеся да краю праезнай часткі, будзьце асцярожнымі пры руху па пешаходным пераходзе. Абавязкова варта абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі.