На базе Віцебскага завода трактарных запасных частак, які ўваходзіць у склад Мінскага трактарнага завода, у 2023 годзе запрацуе новая лінія для вырабу восевых дэталей.

У МТЗ растлумачылі, што для гэтага да сярэдзіны года плануецца закупіць чатыры такарныя двухшпіндзельныя апрацоўчыя цэнтры з праграмным кіраваннем, а таксама тарцакруглашліфавальны станок, зварачны аўтамат і вінтовы кампрэсар.

"Тэхналогія дазволіць наладзіць выпуск восевых дэталей, якія ўжываюцца ў вытворчасці трактароў магутнасцю ад 50 да 100 конскіх сіл. Выхад лініі на праектную магутнасць плануецца ў снежні 2023 года", - распавялі ў прэс-службе.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by