Для гэтага канцэрта ўпершыню за ўсю гісторыю раённага Дома культуры з вялікай залы вынеслі першыя чатыры рады. «На хіп-хоп фестывалі не прынята сядзець», папярэдзілі арганізатары, яны ж лепельскі гурт, і з самага пачатку паднялі гледачоў на спецыяльна зробленую перад сцэнай пляцоўку для танцаў.

Для гэтага канцэрта ўпершыню за ўсю гісторыю раённага Дома культуры з вялікай залы вынеслі першыя чатыры рады. «На хіп-хоп фестывалі не прынята сядзець», папярэдзілі арганізатары, яны ж лепельскі гурт, і з самага пачатку паднялі гледачоў на спецыяльна зробленую перад сцэнай пляцоўку для танцаў. Паслухаць рэп сюды прыйшло больш за сто чалавек.

У першым хіп-хоп фестывалі, які прайшоў на Лепельшчыне, удзельнічалі гурты з Віцебска, Мінска, Дубровны, Полацка, Наваполацка. З нецярпеннем чакала гарадская моладзь землякоў – у мінулым гурт «Nelegal style». Яе салісты першую песню запісалі яшчэ пяць гадоў таму. «Трэк на паўтары хвіліны ды на дрэнны дыктафон», -- успамінаюць яны той час. Сёння кожны з хлопцаў піша песні і аддае перавагу выступаць сольна пад нікнеймамі (псеўданімамі). У хлопцаў няма музычнай адукацыі, і рэп -- для іх хобі.

Рэчытатывам распавядаючы пра родны горад, пра любоў, колькасць сваіх песень ужо лічаць дзясяткамі. Да прыкладу, у Арцёма Камекі -- іх ужо 35, у Алега Тухто, які таксама піша і музыку, -- каля 30. Абодва хлопцы, дарэчы, ратавальнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. 90 кампазіцый у Аляксея Худаешка, а вось Руслан Печенеў, навучэнец Полацкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, выконвае ў камандзе ролю МС (вядучага): у яго абавязкі ўваходзіць не толькі прадставіць выканаўцу, але і запаліць натоўп. З гэтым, дарэчы, праблем у артыстаў на фестывалі не было. Стыль іх вольнага выступу, якія прадугледжваюць такія канцэрты, захапіў публіку адразу. Гледачоў выклікалі на сцэну, не давалі ніводнай кампазіцыі праседзець на месцы... Безумоўна, асноўную аўдыторыю склалі падлеткі, аднак у зале былі і тыя, каму па 30 гадоў. Хлопцы ведалі, з чаго пачыналі лепельскія рэперы, і хацелі пачуць, якім гурт стаў зараз. Дарэчы, выступам засталіся задаволены.

Арганізатары і не чакалі, што фестываль выкліча такі інтарэс у лепельчан.
 
 
 Кацярына АСОЎСКАЯ