20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На выбарах Прэзідэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 79,67% галасоў. Згодна з папярэднімі вынікамі галасавання, дзеючага кіраўніка дзяржавы падтрымалі 5 млн. 122 тыс. выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміла сёння ў Інфармацыйным цэнтры ЦВК старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
За Рыгора Кастусёва аддалі свае галасы 1,97% выбаршчыкаў, за Аляксея Міхалевіча - 1,2%, Уладзіміра Някляева - 1,77%, Яраслава Раманчука - 1,97%, Віталя Рымашэўскага - 1,1%, Андрэя Саннікава - 2,56%, Мікалая Статкевіча - 1,04%, Віктара Церашчанку - 1,08%, Дзмітрыя Уса - 0,48%. Супраць усіх прагаласавалі 6,47% выбаршчыкаў.
Па словах Лідзіі Ярмошынай, яўка склала 90,66% супраць 92,7% у 2006 годзе.
Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама паведаміла, што скаргаў па выніках выбараў у ЦВК пакуль не паступала.-0-
БЕЛТА
На выбарах Прэзідэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 79,67%
20.12.20100 праглядаў