Удзельнікі калегіі на чале з міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзем Трубілам, намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксеем Гераевым, старшынёй Полацкага райвыканкама Ігарам Марковічам, начальнікам галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Юрыем Дзядзелам усклалі кветкі да помніка вызваліцелям Полацка.

З рэалізацыяй падпраграмы «Чыстая вада» ўдзельнікі калегіі азнаёміліся на прыкладзе аграгарадка Жарнасекі Полацкага раёна. Тут пасля рэканструкцыі ўвялі ў эксплуатацыю ачышчальныя збудаванні. Генеральны дырэктар Віцебскводаканала Аляксей Хвалько таксама азнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з рэалізацыяй у Віцебскай вобласці падпраграмы «Чыстая вада». Яна ажыццяўляецца паспяхова, што і стала нагодай для правядзення калегіі на Віцебшчыне. Да канца наступнага года Віцебскводаканал плануе забяспечыць якаснай пітной вадой усіх спажыўцоў, з якімі заключаны дагаворы прадпрыемствам.

Наступным аб'ектам стала будаўніцтва аб'екта «Наваполацкі рэгіянальны комплекс па абыходжанні з ТКО». Комплекс разлічаны на абслугоўванне Полацка і Наваполацка, а таксама Полацкага, Расонскага, Ушацкага раёнаў. На плошчы 27 га будзе засяроджана сістэма сартавання, перапрацоўкі і пахавання смецця.

– На тэрыторыі будуць размяшчацца пляцоўкі для кампаставання, драбнення і сартавання. Па праекце прадугледжана будаўніцтва пад'язных дарог, артэзіянскіх свідравін, пажарных рэзервуараў і ёмістасцей для захоўвання фільтрату, таксама аўтавеса і прахадной, – распавёў дырэктар УП «Біямехзавод бытавых другасных рэсурсаў» Сяргей Велюга. – Таксама на палігоне размесціцца вытворчы будынак з навесамі і прыбудовамі. У ім будуць вытворча-тэхнічная зона абслугоўвання транспарту і кацельня. Пад навесамі будуць захоўвацца сартаваныя другасныя матэрыяльныя рэсурсы.

https://vitebsk-region.gov.by