Памятайце: кіраваць веласіпедам па дарогах дазволена з 14 гадоў!
Памятайце: кіраваць веласіпедам па дарогах дазволена з 14 гадоў!
Абсталюйце свой веласіпед святлавымі прыборамі.
Пры яздзе на веласіпедзе апранайцеся як мага ярчэй – вы павінны быць добра заўважныя на дарозе, асабліва ў цёмны час сутак.
Веласіпедысты павінны ехаць як мага бліжэй да абочыны, але не далей 1 метра ад правага краю дарогі. Рухайцеся па тратуарах і пешаходных дарожках асцярожна, гэта тэрыторыя пешаходаў.
Нельга кіраваць веласіпедам у стане алкагольнага ап'янення.
Пры руху па дарогах варта паказваць рукамі спецыяльныя знакі для іншых удзельнікаў руху:
паварот направа – выцягнутая ў бок правая рука;
паварот налева – выцягнутая ў бок левая рука.
Падчас руху пастаянна сачыце за абстаноўкай на дарозе, на скрыжаваннях асаблівую ўвагу звяртайце на машыны, што едуць вам напярэймы. Жадана сустрэцца вачыма з кіроўцам, гэта будзе азначаць, што ён вас заўважыў.
Нават калі вы ўпэўнены ў сваёй праваце, прытармазіце на скрыжаванні.