Намеснік Прэм'ер-міністра, член Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка 15 ліпеня прыме ўдзел у пасяджэнні Савета ЕЭК. Мерапрыемства адбудзецца ў Віцебску. У парадак дня папярэдне ўключаны 21 пытанне: плануецца абмеркаваць сферы прамысловай кааперацыі, фарміраванне агульнага рынку газу, спагнанне ускосных падаткаў, канкурэнтную палітыку.
У прэс-службе Савета Міністраў адзначылі, што плануецца адобрыць пералік прыярытэтных інтэграцыйных інфраструктурных праектаў у сферы транспарту дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Праект пераліку сфарміраваны на аснове пераліку сумесн ых праектаў дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы транспарту і інфраструктуры. У яго склад увайшлі сем праектаў. Рэалізацыя дадзеных праектаў накіравана на развіццё еўразійскіх транспартных калідораў і маршрутаў, а таксама развіццё транзітнага патэнцыялу ў рамках саюза.
У мэтах збліжэння мер рэгулявання экспарту, якія прымаюцца дзяржавамі – членамі саюза, і забеспячэння эфектыўнага функцыянавання ўнутранага рынку плануецца зацвердзіць індыкатыўныя (прагнозныя) балансы па пшаніцы і месліне, ячменю, кукурузе, насенні сланечніку, цукры, алею сланечнікавым, рэгенераванай паперы або кардоне (макулатуры і адходах), адходах і ломе чорных металаў.
Таксама будзе ўдзелена ўвага фарміраванню і зацвярджэнню парадку дня пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое плануецца правесці 25–26 жніўня бягучага года ў Чолпон-Ата (Кыргызская Рэспубліка).
Крыніца: vitebsk-region.gov.by