Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў з колькасцю насельніцтва больш за 80 тысяч чалавек і абласнога цэнтра абмяркоўваюць на адкрытым пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама.
– Гэта вельмі важныя раёны, якія фарміруюць паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай вобласці, – адзначыў, адкрываючы пасяджэнне, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – Таму сёння, маючы статыстычныя даныя па мяжы пэўнага часу, а таксама ацэнку міністэрства эканомікі, мы асобна разбіраем як пазітыўныя, так і негатыўныя моманты, звязаныя з выкананнем задач па паскораным сацыяльна-эканамічным развіцці гэтых рэгіёнаў.
Удзельнікі пасяджэння, якое праходзіць у рэжыме відэаканферэнцсувязі, заслухоўваюць даклады старшыняў Наваполацкага гарвыканкама Ігара Бурмістрава, Аршанскага райвыканкама Ігара Мароза, Полацкага райвыканкама Васіля Шылава і кіраўнікоў адміністрацый абласнога цэнтра.