На збожжасушыльных комплексах заўсёды горача як у прамым, так і ў пераносным сэнсе. У першую чаргу горача ад печаў і топак, дзе згарае паліва.
На збожжасушыльных комплексах заўсёды горача як у прамым, так і ў пераносным сэнсе. У першую чаргу горача ад печаў і топак, дзе згарае паліва. Разагрэтае паветра праходзіць праз масу збожжа, награвае яго, выпарываючы залішнюю вільгаць. Горача і ў сэнсе пераносным: на разгрузачныя пляцоўкі раз-пораз прыязджаюць машыны, прывозяць з палёў дзясяткі тон збожжа. Нельга дапусціць, каб збожжа пераляжала хаця б крыху, яго ў самы кароткі час трэба прачысціць і высушыць, каб яно доўга магло ляжаць у збожжасховішчы.
На збожжасушылку ААТ “Лядна” прыбыў у самы, здаецца, неспрыяльны для работнікаў час. Адбылася паломка, са строю выйшла печ, дзе гарэлі дровы. Аператарам і рамонтнікам цяпер тым больш не да размоў.
Комплекс быў аператыўна пераключаны на рэзервовы кацёл — на дызельным паліве, працэс прасушвання збожжа не спыніўся. Тым часам зваршчык Віктар Смажэўскі ўзяўся за рамонт.
Якія страты нанесла паломка, можна ацаніць з наступнага параўнання. Палівам для дрывавога катла служаць бярвёны і дошкі ад старых, спарахнелых будынкаў, якія разбіраюцца ў вёсках, дровы з лясгасу. Усё гэта, вядома, каштуе пэўных сродкаў, але ж не ідзе ні ў якое параўнанне з выкарыстаннем дызельнага паліва. Пры выкарыстанні апошняга за гадзіну спальваецца да 40 літраў. Вось чаму пры выяўленні паломкі ўсе сілы былі кінуты на рамонт.
Наша сушылка — самая старая ў раёне, а можа і ва ўсёй рэспубліцы. Памятаю, яе ўстанаўлівалі аж у 1982 годзе. Я тады летам папрацаваў на ёй, а ўвосень мяне прызвалі на службу ў войска. І вось зараз, праз 35 гадоў, я вярнуўся на сушылку. Нічога не памянялася.
Пакуль сельгасарганізацыі раёна пераходзілі на новыя комплексы вытворчасці “Лідарай” або “Амкадор”, у ААТ “Лядна” працягвалі эксплуатаваць стары польскі комплекс і падлогавую сушылку.