У Беларусі на аздараўленне школьнікаў у перыяд зімовых канікул выдзелена Br11 млрд 760 млн са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Болбатоўскі.

Паводле яго слоў, у лагерах з дзённым знаходжаннем атрымаюць магчымасць адпачыць і ўмацаваць здароўе на працягу не менш за шэсць дзён 60 тыс. 790 школьнікаў. Фінансаванне на гэтыя мэты выдзелена з разліку Br30 тыс. 950 на адзін койка-дзень. У лагерах традыцыйна арганізуюцца аздараўленчыя, культурныя, спартыўныя мерапрыемствы.

Зыходзячы з заявак рэгіёнаў, у Брэсцкай вобласці на зімовых канікулах адпачнуць у дзённых лагерах 7 тыс. школьнікаў, у Віцебскай - 11 тыс., у Гомельскай - 9 тыс. 770, у Гродзенскай - 4 тыс. 635, у Мінскай - 9 тыс. 442, у Магілёўскай вобласці - 9 тыс. 263, у Мінску - 9 тыс. 680 школьнікаў.

Акрамя таго, у г.Барысаў (Мінская вобласць) адкрыецца профільны лагер, у якім на працягу дзевяці дзён 50 дзяцей будуць спалучаць адпачынак з турысцка-краязнаўчымі заняткамі. На кожнае дзіця выдзеляцца па Br520 тыс. са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

Лагеры будуць працаваць у перыяд з 28 снежня 2014 года па 11 студзеня 2015 года (дату вызначаюць на месцах), дадаў Генадзь Болбатоўскі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)