Агульнарэспубліканскі Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху праводзіцца 30 чэрвеня 2023 года пад дэвізам «Набіраючы хуткасць – не спыні жыццё!» і накіраваны на папярэджанне ДТЗ, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху і парушэнні хуткасных рэжымаў.

Агульнарэспубліканскі Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху праводзіцца 30 чэрвеня 2023 года пад дэвізам «Набіраючы хуткасць – не спыні жыццё!» і накіраваны на папярэджанне ДТЗ, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху і парушэнні хуткасных рэжымаў. Перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху – адна з прычын дарожна-транспартных здарэнняў. Кожны кіроўца аўтамабіля абавязаны выбіраць хуткасць, устаноўленую дарожнымі знакамі і Правіламі дарожнага руху, але пры гэтым памятаць, што дазволеная хуткасць не заўсёды можа быць бяспечнай! Асаблівую асцярожнасць пры выбары хуткаснага рэжыму неабходна выконваць пры руху на паваротах, разваротах або пры руху заднім ходам, а таксама пры дрэннай бачнасці (густы туман, лівень). Варта ведаць, няправільны выбар хуткасці пры руху на паваротах або закругленні дарог – адна з галоўных прычын такіх відаў ДТЗ, як перакульванне, наезд на перашкоду, сутыкненне з попутным або сустрэчным транспартам. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае кіроўцам, што перавышэнне хуткасці руху больш чым на 20 км/ч паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 15 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да аднаго года. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў выбіраць бяспечныя хуткасныя рэжымы руху! Памятайце, высокая хуткасць можа прывесці да вялікай трагедыі.