Жыхары горада ідуць на выбары з добрым настроем. Кожны з гордасцю і трапятаннем спяшаецца аддаць свой голас на карысць шчаслівай дзяржавы.
— Да сваёй місіі выбаршчыка стаўлюся вельмі сур'ёзна. Першы раз галасаваць, вядома, хвалююча. Але настрой узнёслы, у тым ліку і дзякуючы мерапрыемствам, якія праходзяць для моладзі. Галасаваў за нашу краіну, яе незалежнасць, за будучыню ўсіх нас! — адзначыў Ілья Самусеў, студэнт Расійскай мытнай акадэміі.
Набірае абароты ў раёне і рэспубліканская акцыя «ТВАЙ ГОЛАС ПЕРШЫ!» Маладыя людзі, якія ўпершыню галасуюць, у падарунак ад РК ГА БРСМ атрымліваюць брэндаваную майку з лагатыпам «МОЙ ГОЛАС ПЕРШЫ».
Дадзены праект закліканы нагадаць маладым людзям аб іх канстытуцыйным выбарчым праве і матывуе прыйсці ўпершыню галасуючых грамадзян на выбарчыя ўчасткі.
Назіраецца пазітыўная актыўнасць у трэці дзень датэрміновага галасавання ў Лепельскім раёне
23.1.20250 праглядаў