У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.08.2001 № 460, пры Лепельскім раённым выканаўчым камітэце створана назіральная камісія.

Назіральная камісія арганізуе сваю працу ў адпаведнасці з Палажэннем аб назіральных камісіях пры абласных (Мінскім гарадскім), раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтах, мясцовых адміністрацыях, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.08.2001 № 460.

Асноўнымі задачамі назіральнай камісіі з'яўляюцца:

назіранне за дзейнасцю органаў, якія выконваюць пакаранне, лячэбна-працоўных прафілакторыяў, парадкам і ўмовамі адбыцця асуджанымі пакарання, прымяненнем да іх сродкаў прафілактычнага ўздзеяння, выяўленне парушэнняў і садзейнічанне ў іх ліквідацыі;

аказанне дапамогі органам, якія выконваюць пакаранне, у арганізацыі выпраўленчага працэсу ў дачыненні да асуджаных і іх рэадаптацыі, а мясцовым выканаўчым і распарадчым органам – у забеспячэнні рэсацыялізацыі асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі, або грамадзян, якія спынілі знаходжанне ў лячэбна-працоўных прафілакторыях.

Для выканання ўскладзеных задач назіральныя камісіі маюць права:

наведваць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, органы, якія выконваюць пакаранне, і арганізацыі, у якіх працуюць асобы, асуджаныя да пакарання ў выглядзе грамадскіх работ, выпраўленчых работ, абмежавання волі, з мэтай назірання за правядзеннем выпраўленчага працэсу ў дачыненні да гэтых асоб;

запытваць і атрымліваць ад адміністрацыі органа, які выконвае пакаранне, дакументы і даведкі, неабходныя для працы назіральнай камісіі;

праводзіць па ўзгадненні з адміністрацыяй органа, які выконвае пакаранне, прыём асуджаных па пытаннях, якія тычацца адбыцця імі пакарання, прымаць ад іх і разглядаць прапановы, заявы і скаргі;

хадайнічаць сумесна з адміністрацыяй органа, які выконвае пакаранне, аб памілаванні асуджаных;

разглядаць на сваіх пасяджэннях інфармацыю адміністрацыі органа, які выконвае пакаранне, і кіраўнікоў арганізацый, у якіх працуюць асобы, асуджаныя да пакарання ў выглядзе грамадскіх работ, выпраўленчых работ, абмежавання волі, аб рабоце па выпраўленні асуджаных і ўносіць прапановы аб ліквідацыі недахопаў у рабоце;

уносіць на разгляд адпаведных мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў прапановы аб удасканаленні выпраўленчага працэсу ў органах, якія выконваюць пакаранне;

вывучаць магчымасць працаўладкавання асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі, якія адбылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі, грамадзян, якія спынілі знаходжанне ў лячэбна-працоўных прафілакторыях;

уносіць у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы прапановы аб фарміраванні ліміту працоўных месцаў для працаўладкавання асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі, якія адбылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі, грамадзян, якія спынілі знаходжанне ў лячэбна-працоўных прафілакторыях;

звяртацца па сваёй ініцыятыве з прадстаўленнем у суд аб вызваленні ад пакарання, змякчэнні пакарання або іншым паляпшэнні становішча асуджанага ў сувязі з уступленнем у сілу крымінальнага закона, які мае зваротную сілу;

узгадняць прадстаўленне адміністрацыі папраўчай установы ў суд аб змяненні асуджанаму да пазбаўлення волі віду папраўчай установы;

даваць згоду адміністрацыі папраўчай установы на перавод асуджанага, які адбывае пакаранне ў турме, з агульнага рэжыму на строгі, а роўна са строгага на агульны;

узгадняць рашэнне адміністрацыі папраўчай установы на пражыванне па-за межамі калоній асуджаных жанчын на час вызвалення іх ад працы па цяжарнасці і родах, а таксама да дасягнення дзіцем трохгадовага ўзросту;

דдаваць згоду адміністрацыі лячэбнай папраўчай установы на перавод асуджанага ў выпадку беспаспяховага прымянення да яго дысцыплінарнага ўздзеяння ў спецыялізаваную палату на тэрмін да шасці месяцаў;

удзельнічаць праз сваіх прадстаўнікоў пры разглядзе судамі пытанняў аб умоўна-датэрміновым вызваленні асуджанага ад пакарання, аб замене асуджанаму неадбытай часткі пакарання больш мяккім пакараннем, аб змяненні асуджанаму да пазбаўлення волі віду папраўчай установы;

наведваць лячэбна-працоўныя прафілакторыі, вывучаць стан медыка-сацыяльнай рэадаптацыі, умовы ўтрымання і прыцягнення да працы асоб, якія знаходзяцца ў іх;

аказваць дапамогу крымінальна-выканаўчым інспекцыям у правядзенні асобных мерапрыемстваў пры ажыццяўленні прэвентыўнага нагляду за вызваленымі з месцаў пазбаўлення волі.

Старшыня назіральнай камісіі

Латышаў Мікалай Віктаравіч - намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі

1-ая серада месяца 08.00 – 13.00 каб. 103, тэлефон 8 (02132) 6 70 02

Сакратар назіральнай камісіі

Сівец Паліна Вячаславаўна - інспектар аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама, кантактны тэлефон 8 (02132) 6 70 04

Назіральная камісія | Лепельский райисполком