Сёння ў вялікай зале Лепельскага раённага выканаўчага камітэта прайшоў прэзідыум Лепельскага раённага Савета дэпутатаў.
Сёння ў вялікай зале Лепельскага раённага выканаўчага камітэта прайшоў прэзідыум Лепельскага раённага Савета дэпутатаў з удзелам старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў і ўсіх суб'ектаў прафілактыкі раёна, асноўнай тэмай якога стала работа назіральных камісій на тэрыторыі Лепельскага раёна па выніках 2019 года.
У пасяджэнні прэзідыума прыняў удзел начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мікалаевіч Меляшкін. У ходзе абмеркавання праблемных пытанняў Сяргей Мікалаевіч адзначыў, што няма нічога важнейшага за чалавечае жыццё і здароўе грамадзян, аднак праведзены аналіз пажараў выявіў напрамкі, па якіх неабходна актывізацыя дзейнасці і змяненне падыходаў усіх зацікаўленых службаў.
Таксама начальнік Лепельскага раённага аддзела па НС Ловец Валянцін Эдуардавіч выступіў з дакладам аб праводзімай рабоце назіральнымі камісіямі на тэрыторыі Лепельскага раёна.
Як вынік, было прынята рашэнне працягнуць прафілактычную работу па забеспячэнні супрацьпажарнай бяспекі жылых дамоў у населеных пунктах з прыцягненнем для гэтых мэт усіх наяўных у раёне суб'ектаў прафілактыкі.
Далей кіраўнік абласнога ўпраўлення МНС прыняў удзел у сельскім сходзе грамадзян в. Домжарыцы, дзе расказаў аб аператыўнай абстаноўцы ў Віцебскай вобласці, адзначаючы прычыны пажараў, якія адбыліся. Сяргей Мікалаевіч адзначыў, што кожнаму чалавеку неабходна не толькі ведаць правілы паводзін пры НС, але і быць гатовым у любы момант іх выканаць як на працы, так і дома. Таксама было адзначана аб неабходнасці ўтрымання электрычнай праводкі ў спраўным стане, печанага і газавага ацяплення, звярнуў увагу на важнасць набыцця, устаноўкі і падтрымання у працоўным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Прадстаўнік МНС адзначыў, што асноўная прычына дзіцячай гібелі і траўматызму – гэта бестурботнасць бацькоў, якія не забяспечваюць належны кантроль за сваімі дзецьмі і пакідаюць іх без нагляду.
Таксама прысутным было прадэманстравана мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі: Дапамога побач» і яго функцыянальныя магчымасці як «кішэннага» даведніка па бяспецы.
У завяршэнні свайго выступлення Сяргей Мікалаевіч заклікаў усіх прысутных быць неабыякавымі да уласнай бяспекі, а таксама бяспекі сваіх родных і блізкіх.