Пачаты прыём заявак на XXXVIII адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў "Віцебскі лістапад", які адбудзецца з 24 па 27 кастрычніка 2024 года ў горадзе Віцебску.
Для ўдзелу ў конкурснай праграме запрашаюцца выканаўцы і творчыя калектывы ў намінацыях "Аўтарская песня", "Паэзія", "Візуальнае мастацтва" ў розных узроставых катэгорыях ад 6 гадоў і старэй. Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца да 23 верасня 2024 года.
Падрабязная інфармацыя і патрабаванні да прадастаўлення матэрыялаў для кожнай з намінацый у ПАЛАЖЭННІ аб фестывалі. (Дадатак 1. Заяўка)