30 жніўня, Наваполацк /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. ААТ "Нафтан" гатова працаваць у адпаведнасці з тэхнічнымі рэгламентамі Адзінай эканамічнай прасторы, заявіў сёння журналістам генеральны дырэктар акцыянернага таварыства Уладзімір Треццякоў.
Нафтаперапрацоўшчыкі Расіі, Казахстана і Беларусі ва ўмовах АЭП будуць працаваць у адпаведнасці з агульнымі адзінымі тэхнічнымі рэгламентамі. Па словах Уладзіміра Треццякова, у той час як перад прадпрыемствамі расійскай нафтаперапрацоўкі стаіць задача перайсці з вытворчасці бензіну стандарту Еўра-2 на стандарт Еўра-3, ААТ "Нафтан" ужо вырабляе бензіны стандарту Еўра-3 і да канца бягучага года мае намер прыступіць да вытворчасці бензіну стандарту Еўра-4.
Далейшыя перспектывы развіцця прадпрыемства звязвае з паглыбленнем перапрацоўкі нафты і памяншэннем вытворчасці мазуту. Як лічыць Уладзімір Треццякоў, умовы працы ў АЭП будуць спрыяць інтэграцыі нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Расіі, Казахстана і Беларусі.
ААТ "Нафтан" з'яўляецца прадпрыемствам паліўна-алейна-араматычнага профілю і выпускае каля 70 найменняў сертыфікаванай таварнай прадукцыі, у тым ліку аўтамабільныя бензіны "Нармаль-80", АІ-92 і АІ-95, дызельныя палівы, паліва для рэактыўных рухавікоў, кацельныя палівы, мазуты, змазвальныя масла, нафтавыя бітумы і растваральнікі, індывідуальныя араматычныя вуглевадароды. Увесь аб'ём дызельнага паліва вырабляецца ў адпаведнасці са стандартамі Еўра-4 і Еўра-5. Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1963 годзе. У 2002 годзе прадпрыемства было акцыянавана, у 2008 годзе таварыства рэарганізавана шляхам далучэння буйнога хімічнага прадпрыемства - ААТ "Палімір".-0-
БЕЛТА
"Нафтан" гатовы працаваць у адпаведнасці з тэхрэгламентамі ЕАЭС
30.8.20110 праглядаў