Сёлета спаўняецца 95 гадоў з моманту заснавання ордэна Чырвоная Зорка. І мерапрыемства было прысвечана гісторыі ордэна і людзям, якія былі ім узнагароджаны.

Такі ордэн быў уручаны і нашаму земляку – Ханяку Анатолю Сямёнавічу. Супрацоўнікі музея пазнаёмілі дзяцей з біяграфіяй земляка, яго укладам у Вялікую Перамогу, а таксама аб пасляваенным жыцці Анатоля Сямёнавіча.

Цікавымі фактамі падзяліўся і госць сустрэчы - Аляксандр Пархоменка, пляменнік Анатоля Ханяка.