Найбольшую колькасць балаў на конкурсе "Віцебск-2012" набраў Бобан Мойсоўскі з Македоніі
16.7.20120 праглядаў
16 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Лідарам міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні па выніках двух выступленняў стаў Бабан Мойсоўскі з Македоніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У другі конкурсны дзень маладыя спевакі выконвалі песню славянскага аўтара на славянскай мове ў суправаджэнні Нацыянальнага канцэртнага аркстра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Нягледзячы на тое, што спяваць у суправаджэнні аркстра заўсёды складаней, чым пад музычную фанаграму, як гэта было ў першы конкурсны дзень, выканаўцы справіліся з заданнем. Гэта пацвердзілі і апладысменты гледачоў, і ацэнкі журы, якія ва ўсіх канкурсантаў аказаліся вышэй, чым напярэдадні. Старшыня журы Максім Дунаеўскі быў больш паблажлівы і паставіў нават чатыры дзясяткі. Аднак пяцёрка наймацнейшых, якая вызначылася ў першы дзень, практычна не змянілася. З 220 магчымых балаў за два дні выступленняў Бабан Мойсоўскі атрымаў 199 балаў і стаў прэтэндэнтам на Гран-пры конкурсу. Любіміца публікі Саманта Ціна з Латвіі паклала ў скарбонку 197 балаў. На пяць балаў ад яе адстала ўкраінка Галіна Конах - у яе 192 балы. Федэрыка Марынарыі з Італіі са 187 баламі стала чацвёртай. Замыкае пяцёрку Славіна Калканджыева з Балгарыі са 185 баламі.
У беларускага конкурсанта Яўгена Славіча 183 балы. Разам з Русланам з Арменіі яны дзеляць сёмыя месца, прапусціўшы наперад Дарыю Габдул з Казахстана са 184 баламі. У расіянкі Анастасіі 175 балаў і дзявятае месца.
Ацэньваючы сваё выступленне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА, Яўген Славіч адзначыў у першую чаргу аб'ектыўнасць судзейства. "Мае ацэнкі справядлівыя. А лідары сапраўды такімі з'яўляюцца: яны выдатна спяваюць, у іх правільна падабраны рэпертуар", - лічыць ён. Яўген мае намер працягнуць выканальніцкую дзейнасць і будзе працягваць удзельнічаць у вакальных конкурсах. "Гэта выдатная школа і вялікі досвед", - сказаў малады музыка.
У гэтым годзе ў конкурсе прымалі ўдзел 20 выканаўцаў з 20 краін. Журы ХХІ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2012" узначаліў народны артыст Расіі Максім Дунаеўскі.
Па выніках выступленняў удзельнікам конкурсу будуць прысуджаны прызы і прэміі. Лаўрэатам конкурсу будуць уручаны спецыяльныя прызы "Ліра" і дыпломы ўладальніка адпаведнай прэміі. Уладальнік "Гран-пры" атрымае $15 тыс., 1-й прэміі - $9 тыс., 2-й прэміі - $6 тыс., 3-й прэміі - $3 тыс. Удзельнікі конкурсу, не ўдастоеныя звання "лаурэат", будуць узнагароджаны дыпломам, з прысваеннем звання "Дыпламант XXI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2012".
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XXI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2012" пройдзе сёння ў Віцебскай абласной філармоніі. -0-
БЕЛТА