11 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Авіяцыйная бомба, знойдзеная каля школы ў Віцебску, стала прычынай эвакуацыі каля 300 чалавек, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар УМНС Марына Фандо.
Здарэнне адбылося на будаўнічай пляцоўцы шматкватэрнага жылога дома на скрыжаванні пр. Чарняхоўскага і вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў. У ходзе мантажу кабельнай трасы машыніст выявіў боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны. Аб знаходцы, якая аказалася авіябомбай вагой каля 40 кг, неадкладна паведамілі ратавальнікам. З улікам высокай выбухованебяспечнасці боепрыпасу работнікі Першамайскага РАНС сумесна з асабовым складам МНС неадкладна правялі эвакуацыю 230 вучняў з размешчанага побач корпуса сярэдняй школы №40 і 54 работнікаў ААТ "Жылбуд". На месцы выяўлення авіябомбы было выстаўлена ачапленне.
Праз некалькі гадзін група размініравання в/ч №5524 вывезла снарад у бяспечнае месца для далейшага знішчэння.-0-
БЕЛТА
Знойдзеная каля школы ў Віцебску авіяцыйная бомба стала прычынай эвакуацыі каля 300 чалавек
11.4.20120 праглядаў