За званне наймацнейшых змагаліся чатыры каманды з красамоўнымі назвамі: «Унучкі Джэкі Чана» наладзіліся на перамогу з усходняй мудрасцю і баявым духам, «Стрэлкі» цэліліся дакладна ў мэту, а каманда «Мамы — што трэба!» увасабляла сабой ідэал сучаснай радзільніцы.
Пераможцам стала каманда «ПП», якая атрымала ўзнагароду смачныя і карысныя падарункі.
Усе ўдзельніцы спаборніцтваў атрымалі ў падарунак абанементы на наведванне басейна.
«Гэтае свята мы прысвячаем усім мамам! — кажуць арганізатары спаборніцтваў. — Бо ў кожнага няма бліжэйшага, раднейшага і любімага чалавека». Спортландыя «Фітнес-мама 2025» завяршылася, пакінуўшы пасля сябе мора усмешак, зарад бадзёрасці і галоўную думку: здаровая і шчаслівая мама — гэта лепшы падарунак для ўсёй сям'і.
Напярэдадні Дня маці ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры адбылася яркая спартландыя «Фітнес-мама 2025», якая сабрала самых актыўных і спартыўных мам і нават бабуль нашага горада.
14.10.20250 праглядаў