Калектыў прыехалі павіншаваць старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч, а таксама начальнік аддзела ўтрымання аўтамабільных дарог, мастоў, збудаванняў і бяспекі руху РВУ "Віцебскаўтадар" Дзмітрый Баравік.

  Госці адрасавалі лепельчанам словы падзякі і прызнальнасці за працу, добрыя пажаданні напярэдадні прафесійнага свята. Лепшым работнікам былі ўручаны Ганаровыя граматы і аб'яўлены падзякі. Гэта не проста ўзнагароды, а сведчанне таго, як важны кожны з іх для агульнага поспеху каманды.

  Топ-5 фактаў пра ДЭУ-37:

  У зону абслугоўвання ДЭУ-37 уваходзяць 3 раёны - Лепельскі, Ушацкі і Докшыцкі. Гэта 85 работнікаў, 53 з якіх працуюць на Лепельшчыне. Усяго на абслугоўванні філіяла знаходзяцца 347 км дарог рэспубліканскага значэння. Фарміруецца праграма "Дарогі Беларусі" на 2025-2030 гады, у якіх прадугледжваецца рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі М-3 у 4-х палосах руху да Лепеля. У наступным годзе ДЭУ-37 адзначыць юбілей - 25 гадоў з дня ўтварэння. Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі ў параўнанні з дадзеным перыядам мінулага года склаў 151,4%.