Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што ў рыбалоўных угоддзях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 25 снежня 2024 года ўстаноўлена забарона на лоўлю наліма звычайнага, яна працягнецца па 28 лютага 2025 года.
Забаронена лоўля гэтага віду рыбы ўсімі прынадамі для рыбалкі, а таксама забаронена знаходжанне з гэтым відам рыбы на адлегласці 1 км ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў. Адміністрацыйная адказнасць за вылаў наліма звычайнага цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, а за знаходжанне з гэтым відам рыбы – ад 5 да 30 базавых велічынь.За кожную здабытую асобіну наліма звычайнага парушальнік абавязаны пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, разлічаную ў трайным памеры, а менавіта 27 базавых велічынь. У выпадку, калі шкода ад незаконнай рыбалкі складзе 100 і больш базавых велічынь, можа наступіць крымінальная адказнасць.