Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці інфармуе, што з 1 ліпеня 2023 года фізічныя асобы маюць права выплачваць збор за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму толькі пры наяўнасці рашэння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Згодна з часткай першай пункта 2 артыкула 378 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК) у рэдакцыі, якая ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2023 года, фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, у дачыненні да такой дзейнасці абавязаны прымяняць падатак на прафесійны даход.

У адпаведнасці з часткай другой названага пункта фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, маюць права ў дачыненні да такой дзейнасці прымяняць па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў збор за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.

У адпаведнасці з часткай трэцяй пункта 7 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2022 г. № 351 «Аб развіцці аграэкатурызму» (далей – Указ № 351) суб'екты аграэкатурызму маюць права аказваць паслугі ў сферы аграэкатурызму на тэрыторыі адпаведнай аграэкасядзібы з дня прыняцця рашэння раённага выканаўчага камітэта аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні такіх паслуг.