Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці звяртае ўвагу грамадзян на функцыянаванне інтэрнэт-сэрвісу "Асабісты кабінет плацельшчыка для фізічных асоб".
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці звяртае ўвагу грамадзян на функцыянаванне інтэрнэт-сэрвісу "Асабісты кабінет плацельшчыка для фізічных асоб".
Выкарыстанне дадзенага сэрвісу з'яўляецца найбольш зручным спосабам зносін плацельшчыкаў і падатковых органаў.
Праз дадзены сэрвіс прадастаўляецца шэраг электронных паслуг, у тым ліку:
- Атрыманне дакументаў (напрыклад: звесткі аб запазычанасці і пераплатах, паведамленні на выплату зямельнага падатку і падатку на нерухомасць; транспартнага падатку, падаходнага падатку з фізічных асоб і інш.).
- Запаўненне падатковых дэкларацый, у тым ліку па падаходным падатку з фізічных асоб.
- Непасрэдная выплата падаткаў з дапамогай выкарыстання інтэрнэт-банкінгу Беларусбанка, Белгазпрамбанка, Альфа-Банка, Белінвестбанка і Прыёрбанка.
- Падача заяў і паведамленняў.
- Атрыманне звестак аб маёмасці грамадзяніна (транспартныя сродкі і аб'екты нерухомасці).
Такім чынам, у выпадку, калі грамадзяне не зарэгістраваны ў якасці карыстальніка сэрвісу "Асабісты кабінет плацельшчыка для фізічных асоб" яны могуць атрымаць доступ да яго ў выглядзе логіна і пароля двума спосабамі:
- у любым падатковым органе асабіста (пры сабе неабходна мець пашпарт або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь);
- праз партал Міністэрства па падатках і зборах (www.nalog.gov.by) з дапамогай ідэнтыфікацыі з выкарыстаннем міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ).