Міністэрства па падатках і зборах інфармуе, што з 1 студзеня 2023 года ўводзіцца дадатковы асаблівы рэжым падаткаабкладання «Падатак на прафесійны даход», для прымянення якога фізічная асоба абавязана выкарыстоўваць лічбавую платформу – дадатак «Падатак на прафесійны даход» («Прафдаход») (праграмнае забеспячэнне Міністэрства па падатках і зборах) з выкарыстаннем смартфона або камп'ютара (уключаючы планшэтны), падключанага да сеткі Інтэрнэт.
Фізічная асоба, якая выявіла жаданне перайсці на прымяненне падатку на прафесійны даход, абавязана да пачатку ажыццяўлення дзейнасці:
- усталяваць на свой смартфон або планшэт мабільны дадатак «Прафдаход», альбо скарыстацца Web-версіяй дадатку;
- праінфармаваць падатковы орган праз дадатак «Прафдаход» аб прымяненні падатку на прафесійны даход.
З падрабязнай інфармацыяй аб выкарыстанні мабільнага дадатку «Прафдаход» можна азнаёміцца на сайце МПЗ у спецыяльна створанай і размешчанай у раздзеле «Актуальна» старонцы «Падатак на прафесійны даход» па спасылцы https://www.nalog.gov.by/professional_income_tax/mobile.php
Крыніца: vitebsk-region.gov.by