9 чэрвеня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Падатковая сістэма павінна быць накіравана на стварэнне роўных умоў для ўсіх суб'ектаў гаспадарання. Такое меркаванне выказаў сёння падчас выязнога пасяджэння Пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Палаты прадстаўнікоў у Гродне яе старшыня Аляксандр Антонаненка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На парадку дня пасяджэння - абмеркаванне прапанаваных паправак, якія будуць уносіцца ў Падатковы кодэкс, а таксама змены бюджэтнай, уліковай палітыкі ў рамках лібералізацыі эканомікі. Абмяркоўваецца таксама праца прадпрыемстваў ва ўмовах, што склаліся, у прыватнасці, станоўчы вопыт шэрагу прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці.
На думку парламентарыя, падатковая і фінансавая сістэмы краіны павінны стымуляваць прадпрыемствы да развіцця, падтрымліваць прапорцыі, выраўноўваць ваганні, якія заканамерна ўзнікаюць у эканамічным працэсе. "Своечасовымі і правільнымі папраўкамі ў заканадаўства мы павінны прастымуляваць эканоміку і развівацца далей", - адзначыў Аляксандр Антонаненка. З гэтай мэтай рыхтуецца шэраг дакументаў, накіраваных на актывізацыю экспарту прадукцыі, удасканаленне падатковага заканадаўства ў такой меры, каб зрабіць яго найбольш прывабным для ўнутраных і знешніх інвестараў, але і не дапусціць страт бюджэту.
На выязным пасяджэнні канкрэтныя меры карэкціроўкі падатковай сістэмы абмяркоўваюцца парламентарыямі і прадстаўнікамі міністэрстваў па падатках і зборах сумесна са спецыялістамі-практыкамі. Удзельнікі двухдзённага выязнога пасяджэння наведаюць СЭЗ "Гроднаінвест", СААТ "Зоў-ЛенЕўрамебель", ААТ "Гродзенскі мясакамбінат" і "Слоніммебель".-0-
БЕЛТА
Падатковая сістэма павінна быць накіравана на стварэнне роўных умоў для ўсіх суб'ектаў гаспадарання - меркаванне дэпутата
9.6.20110 праглядаў