22 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Падаткоўцы ў Полацку канфіскавалі ў грамадзяніна цыгарэты на агульную суму Br72,5 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці.
Пры правядзенні аператыўных кантрольных мерапрыемстваў інспекцыяй МПЗ па Полацку сумесна з супрацоўнікамі міжраённага аддзела ДАІ быў устаноўлены факт перавозкі тытунёвых вырабаў з парушэннем дзеючага заканадаўства. У ходзе дагляду аўтамабіля, якім кіраваў жыхар Полацка, было выяўлена 25 тыс. пачкаў цыгарэт "Прэм'ер" беларускай вытворчасці. Грамадзянін растлумачыў, што набыў цыгарэты для ўласнага выкарыстання, аднак дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць іх набыцця, у яго не было.
Цыгарэты канфіскаваны. У дачыненні да грамадзяніна складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. КоАП прадугледжвае за падобнае парушэнне пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь (цяпер базавая велічыня - Br35 тыс.).-0-
БЕЛТА
Падаткоўцы ў Полацку канфіскавалі ў грамадзяніна цыгарэты на агульную суму Br72,5 млн
22.2.20120 праглядаў