17 чэрвеня, Віцебск /Дыяна Курыло - БЕЛТА/. Па выніках праверак гандляроў запчасткамі да аўтамабіляў падатковыя інспектары далічылі падаткаў амаль на Br280 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці.
У студзені - маі па выніках 88 праверак суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці і фізічных асоб, якія рэалізуюць запасныя часткі да транспартных сродкаў, далічана падаткаў у суме Br279,3 млн., арыштавана і канфіскавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і незаконна атрыманых даходаў на Br298,9 млн. Акрамя таго, устаноўлена тры факты незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці. Сума накладзеных штрафаў склала Br105,9 млн.
Падатковыя органы праверылі таксама інтэрнэт-крамы па продажы запчастак. Адзін з уладальнікаў такой крамы быў падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню па артыкуле 12.18 КоАП Беларусі ў выглядзе штрафу ў памеры Br2,2 млн. за рэалізацыю тармазных дыскаў без неабходных дакументаў.-0-
БЕЛТА
Падаткоўцы Віцебскай вобласці па выніках праверак гандляроў запчасткамі даналічылі амаль Br280 млн. падаткаў
17.6.20120 праглядаў