11 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Навікі Віцебскай вобласці ў 2012 годзе канфіскавалі з незаконнага абароту падакцызных тавараў на Br2,7 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці. У ходзе праведзеных у 2012 годзе падатковымі інспекцыямі Віцебскай вобласці кантрольных мерапрыемстваў устаноўлена 544 парушэнні заканадаўства, што рэгулюе вытворчасць і абарот падакцызных тавараў. З нелегальнага абароту канфіскавана 10,3 тыс.л алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, 10 млн. штук тытунёвых вырабаў, 1,6 тыс. л нафтапрадуктаў, 948 л піва соладавага, 13 тыс.л іншых падакцызных тавараў. Агульны кошт канфіскаваных падакцызных тавараў склаў Br2,7 млрд. У даход дзяржавы звернута падакцызных тавараў на суму Br1,8 млрд. Па выніках праверак суб'ектам прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ажыццяўляюць вытворчасць і абарот падакцызных тавараў, належыць даплаціць у бюджэт Br2,8 млрд. падаткаў. Судовымі і падатковымі органамі па матэрыялах праверак да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 210 суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці і 274 фізічныя асобы. Сума адміністрацыйных штрафаў склала Br797 млн. -0-

БЕЛТА