12 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Супрацоўнікі падатковых інспекцый Віцебскай вобласці ў студзені-жнівень выявілі больш за 30 фактаў незаконных валютных аперацый, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры абласной падатковай інспекцыі.
У ходзе аператыўных мерапрыемстваў падаткоўцы ўстанавілі 20 парушальнікаў парадку ажыццяўлення валютных аперацый. Усе парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 12.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі, агульны памер штрафных санкцый склаў Br13,7 млн.
Па выніках праверак з незаконнага абароту канфіскавана $1,3 тыс., 400 еўра і больш за 34 тыс. расійскіх рублёў.-0-
БЕЛТА
Падаткоўцы Віцебскай вобласці ў студзені-жніўні выявілі больш за 30 фактаў незаконных валютных аперацый
12.9.20110 праглядаў