Елку лепш набыць на легальным елачным базары, у спецыялізаванай краме ці ў лясніцтве. Там прадаюць дрэвы, выгадаваныя ў гадавальніках ці высечаныя на лясных участках, якія падлягаюць расчыстцы.


У легальнага прадаўца ёсць дазвольны талон на гандаль, касавы апарат, лінейка для вымярэння елак, падрабязны прайс-ліст, паковачны матэрыял. А само месца продажу пазначана адпаведнай шыльдай.