Нагадваем, у сувязі з правядзеннем рэпетыцый урачыстага адкрыцця свята і культурна-масавых мерапрыемстваў, прысвечаных 586-годдзю горада Лепеля — «Свята горада Лепеля», будзе абмежаваны рух аўтатранспарту.
5.9.20250 праглядаў
5 верасня — на плошчы Свабоды з 15.00 да 19.00 гадзін;
6 верасня — на плошчы Свабоды з 8.00 да 15.00 гадзін; па вул. Ленінская — з 8.00 да 1.00 гадзіны (07.09.2025 г.), на вул. Вайсковая (ад скрыжавання з вул. Ульянка да скрыжавання з вул. Інтэрнацыянальнай), вул. Інтэрнацыянальнай, вул. К. Маркса — з 10.00 гадзін да 11.00 гадзін, скрыжаваннях вул. Вайсковая і вул. Інтэрнацыянальная, вул. Інтэрнацыянальная і вул. Савецкая — з 10.35 гадзін да 11.00 гадзін.
Заклікаем кіроўцаў улічваць дадзеную інфармацыю і загадзя планаваць маршрут руху.