Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае рыбаловам-аматарам, што згодна з абзацам 3 часткі 4 главы 6 Правілаў аматараскага рыбалоўства забараняецца знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях альбо на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў грамадзян з забароненымі прыладамі рыбалоўства і (або) рыбай, лоў якой у дадзеным раёне і ў гэты час забаронены альбо вага якой перавышае нормы, устаноўленыя ў пункце 11 гэтых Правілаў, без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай, альбо перамяшчэнне (транспарціроўка) такіх прылад і (або) рыбы.

Адміністрацыйную адказнасць за дадзенае правапарушэнне будуць несці грамадзяне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а менавіта частка 3 артыкула 16.25 КоАП Рэспублікі Беларусь.