Настаў той момант, калі махляры і стваральнікі фэйкаў пачалі выкарыстоўваць інфармацыю з ТГ-канала "Народны антыфэйк".

Распавядаем пра саму схему ашуканства:

Махляры рэкламуюць фэйкавую «Базу пацярпелых ад брокераў-махляроў». Ты пераходзіш па спасылцы — і цябе просяць увесці персанальныя даныя, каб «праверыць», ці ёсць ты ў спісе і ці належыць кампенсацыя. Аферысты збіраюць персанальныя і банкаўскія даныя, каб атрымаць доступ да рахункаў або выкрасці грошы.

Вядома ж, гэта пастка! Ніякіх кампенсацый там няма.