Інспекцыя МПЗ па Віцебскай вобласці інфармуе, што падчас правядзення кантрольных мерапрыемстваў у дачыненні да суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць перавозку пасажыраў аўтамабілямі – таксі, працягваюць выяўляцца факты парушэння ўстаноўленага парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў.
Так, за 10 месяцаў бягучага года па выніках праведзеных мерапрыемстваў, у дачыненні да нядобрасумленных кіроўцаў было пачата 115 адміністрацыйных працэсаў, накладзена адміністрацыйных штрафаў на агульную суму каля 54,0 тыс. рублёў.
Напамінаем, што за дадзенае парушэнне вінаватая асоба падлягае прыцягненню да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 13.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у выглядзе штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь.
Пры гэтым, пасажыр мае права адмовіцца ад аплаты паездкі у выпадку аказання паслугі па перавозцы з няспраўнымі, выключанымі (заблакіраванымі) праграмнай касай для таксі або касавым сумавальным апаратам, сумяшчальным з таксометрам (за выключэннем выпадкаў выканання аўтамабільнай перавозкі пасажыраў аўтамабілямі-таксі, замоўленай і аплачанай з дапамогай электроннай інфармацыйнай сістэмы толькі з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак).
Такім чынам, пасажыр мае права НЕ АПЛАЧВАЦЬ паездку ў выпадку няспраўнасці касавага абсталявання, альбо, калі яно не ўключана, і, адпаведна, адсутнічае магчымасць атрымання ЧЭКА!