30.11.2021 года а 00.15 гадзін непрацуючы жыхар горада Докшыцы, знаходзячыся ў паляўнічых угоддзях Докшыцкай РОС РГАА БООР, ажыццяўляў паляванне без належнага на тое дазволу.

30.11.2021 года а 00.15 гадзін непрацуючы жыхар горада Докшыцы, знаходзячыся ў паляўнічых угоддзях Докшыцкай РОС РГАА БООР, ажыццяўляў паляванне без належнага на тое дазволу. Дадзены грамадзянін быў затрыманы супрацоўнікамі інспекцыі. У грамадзяніна было канфіскавана паляўнічая стрэльба ТОЗ-63 16 калібра. У дачыненні да дадзенага грамадзяніна быў складзены адміністрацыйны пратакол па частцы 1 артыкула 16.27 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

Судом Докшыцкага раёна вышэйназваны грамадзянін быў аштрафаваны на 290 рублёў (10 базавых велічынь) з пазбаўленнем дзяржаўнага пасведчання на права палявання.

Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што штрафы і пазбаўленні не вартыя мінутнага выгады.