Нередка прычына дарожна-транспартных здарэнняў – недастатковы ўзровень дысцыплінаванасці веласіпедыстаў і кіроўцаў мотатранспарту.
У сувязі з чым, з 16 па 20 чэрвеня 2022 года на тэрыторыі Лепельскага раёна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў і кіроўцаў мотатранспарту.
У межах гэтых мерапрыемстваў супрацоўнікамі ДПС ДАІ будуць праведзены прафілактычныя гутаркі і адпрацоўкі населеных пунктаў і прылеглых аўтадарог, з мэтай кантролю і спынення парушэнняў ПДР веласіпедыстамі і кіроўцамі мотатранспарту. Таксама ў межах гэтых мерапрыемстваў на тэрыторыі вобласці будуць несці службу мотагрупы Дзяржаўтаінспекцыі.
Пры выяўленні нецвярозых веласіпедыстаў або кіроўцаў мотатранспарту, якія знаходзяцца ў стане ап'янэння, не маюць права кіравання, а таксама ў выпадку здзяйснення імі дзеянняў, якія ствараюць пагрозу бяспецы дарожнага руху, паведамляць пра гэта ў АУС па тэлефоне 102.