13 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выявіў парушэнні ўмоў арэнды паляўнічых угоддзяў абласной і раённымі арганізацыйнымі структурамі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" (РДГА "БТПР"), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прыродаахоўным ведамстве. Віцебскі аблвыканкам на працягу мінулага года ў адпаведнасці з каардынацыйным планам кантрольнай дзейнасці правёў планавыя праверкі па выкананні прыродаахоўнага заканадаўства 12 раённых арганізацыйных структур установы "Віцебская абласная арганізацыйная структура" РДГА "БТПР". Дагаворы арэнды паляўнічых угоддзяў былі заключаны абласной і раённымі аргструктурамі "БТПР" з райвыканкамамі ў 2008 годзе, аднак, нягледзячы на тое, што на працягу двух гадоў карыстальнік паляўнічых угоддзяў абавязаны распрацаваць праект паляўнічай гаспадаркі, такіхПадчас праверкі было ўстаноўлена, што паляўнічыя-карыстальнікі не прымаюць дастатковых мер па дасягненні і падтрыманні аптымальнай колькасці лясной і палявой дзічыны. За апошнія гады скарацілася колькасць глушца, цецерука, шэрай курапаткі, зайца-русака і зайца-бяляка. Фактычная колькасць еўрапейскай казулі ніжэйшая за аптымальную колькасць у Расонскай, Дубровенскай, Бешанковіцкай раённых структурах, лася — у Бешанковіцкай раённай структуры, дзіка — у Расонскай раённай структуры. У гэтых гаспадарках не праводзяцца мерапрыемствы па падтрыманні прадуктыўнасці папуляцый дзікіх жывёл на аптымальным узроўні, дзейнасць паляўнічай гаспадаркі не накіравана на узнаўленне гэтых відаў, лічаць эколагі. Па выніках праверкі складзена сем пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадпісана 38 мерапрыемстваў па ліквідацыі парушэнняў вядзення паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі. Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры РГАА "БТАА" трэба будзе таксама забяспечыць правядзенне ахоўных мерапрыемстваў па спыненні фактаў незаконнай здабычы паляўнічых відаў жывёл. У Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры РГАА "БТАА" на ўліку складаецца 10,8 тыс. членаў таварыства, у тым ліку з правам палявання і лоўлі рыбы — 6,45 тыс. чалавек, з правам лоўлі рыбы — 4,3 тыс. чалавек.-0-

БЕЛТА