29 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці цалкам адноўлена электразабеспячэнне населеных пунктаў у 15 раёнах вобласці, парушанае 28 лістапада з-за праходжання моцнага ветру. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў цэнтры прапаганды і навучання пры абласным упраўленні МНС са спасылкай на даныя ДВА "Белэнерга".
Усяго за мінулыя суткі адключэнні электраэнергіі адбыліся ў 157 населеных пунктах. Акрамя таго, з-за ветру з парывамі да 15-20 м/с без электразабеспячэння засталіся больш за 20 сельскагаспадарчых вытворчых аб'ектаў, каля 300 трансфарматарных падстанцый. На малочна-таварнай ферме ААТ "Прыазёрны мір" у Шумілінскім раёне пашкоджана дахавая кроўля, ветрам знесена амаль паўтысячы лістоў шыферу.
Паводле даных на раніцу 29 лістапада, працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў на ферме ў Шумілінскім раёне.-0-
БЕЛТА
Парушанае ў 15 раёнах Віцебскай вобласці электразабеспячэнне цалкам адноўлена
29.11.20110 праглядаў