Кісялевіч Міхаіл Леанідавіч, старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта;
Хомбак Вераніка Аляксандраўна, намеснік старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта;
Балотнік Андрэй Леанідавіч, дырэктар камунальнага унітарнага прадпрыемства «Бароўка», дэпутат Лепельскага раённага Савета дэпутатаў;
Міхно Аляксандр Пятровіч, настаўнік установы адукацыі «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў», дэпутат Лепельскага сельскага Савета дэпутатаў;
Акуневіч Аксана Васільеўна, галоўная медыцынская сястра ўстановы аховы здароўя "Лепельская цэнтральная раённая бальніца"
Віктар Азаронак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Першы дзень Зварот Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і парламента.
Другі дзень Зацвярджэнне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады.
Праграма-2030 уключае сем ключавых прыярытэтаў: 1. Нацыянальная дэмаграфічная бяспека 2. Развіццё чалавечага патэнцыялу і якасная адукацыя 3. Стварэнне зручнага асяроддзя для жыцця 4. Рост канкурэнтаздольнасці і лічбавая трансфармацыя 5. Моцныя рэгіёны 6. Умацаванне абараназдольнасці 7. Рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу
Кожны з гэтых прыярытэтаў напоўнены канкрэтнымі задачамі для дасягнення пастаўленых мэт. Дэлегаты ВНС таксама разгледзелі кадравыя пытанні і пытанні фінансавання сходу.
МЕРКАВАННЕ:
Міхаіл Кісялевіч, старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта:
- Пасланне нашага Прэзідэнта беларускаму народу і Парламенту – гэта вектар, які вызначае развіццё краіны. Гэта не толькі стратэгічны арыенцір, які паказвае асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця на найбліжэйшую перспектыву, але і ідэі, якія кансалідуюць грамадства ва ўмовах беспрэцэдэнтнага знешняга ціску. Пасланне Прэзідэнта – гэта падмурак развіцця і руху наперад Рэспублікі Беларусь на многія гады. Кіраўнік дзяржавы закрануў найважнейшыя для грамадства тэмы: вайны і міру, незалежнасці і дабрабыту, бяспекі і якасці. Гэта была прамова палітычнага лідара, якая апісвае вобраз будучыні Беларусі. Гэта быў глыбокі аналіз і ў той жа час прамы заклік да дзеяння. Мы пачулі разгорнуты і практычна значны адказ на пытанне «што такое патрыятызм?». Бо гэта не проста пачуццё, а мноства канкрэтных спраў, мэта якіх – зрабіць жыццё краіны і людзей лепшым. А як гэта будзе рэалізоўвацца, дакладна прапісана ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігодку. Кожны напрамак, пазначаны ў праграме, нацэлены на павышэнне якасці жыцця ў кожным кутку краіны, у тым ліку і ў малых сельскіх населеных пунктах.
Віктар Азаронак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
- Пасланне Прэзідэнта было як заўсёды шчырым, сумленным, што ідзе ад сэрца. Агульнае ўражанне ад звароту: Кіраўнік дзяржавы дакладна разумее, у якім напрамку нам неабходна рухацца, каб паспяхова і дынамічна развівацца, захоўваючы пры гэтым свой суверэнітэт і выбудоўваючы канструктыўныя ўзаемаадносіны са светам. Асноўны пасыл Паслання Прэзідэнта – мы не ведаем, якім будзе свет заўтра, але будучыня Беларусі залежыць ад беларусаў. Час выбраў нас, і гэта час канкрэтных спраў. Я глыбока перакананы, што ўсё сказанае Кіраўніком дзяржавы знайшло магутны водгук у сэрцах кожнага дэлегата УНС, кожнага беларуса.
Вераніка Хомбак, намеснік старшыні райвыканкама:
- У цэнтры – чалавек і будучыня Беларусі». Гэты дакумент, па сутнасці, з'яўляецца дарожнай картай для краіны на найбліжэйшую пяцігодку, вызначаючы напрамкі росту эканомікі, сацыяльнай палітыкі, рэгіянальнага развіцця і якасці жыцця людзей. За любой лічбай, за любым словам – будучыня кожнага беларуса. Праграма заснавана на рэальных пазіцыях, момантах, якія патрэбны людзям. У ёй улічаны прыярытэты рэгіянальнага развіцця: як павінны развівацца нашы рэгіёны, якія вытворчасці павінны стварацца. У прыярытэце ўсё тое, што звязана з чалавекам. Пытанні дэмаграфіі, падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства, працягласці і якасці жыцця – фундамент для ўсіх астатніх напрамкаў: ад эканомікі да развіцця рэгіёнаў.
Андрэй Балотнік, дэлегат УНС, дэпутат Лепельскага раённага Савета дэпутатаў, дырэктар КУВП «Бароўка»:
- Прэзідэнт падкрэсліў, што ва ўмовах жорсткіх санкцый Захаду наша эканоміка не толькі вытрымала, але і працягнула развівацца. Мы выстаялі, і гэта галоўнае. Пасланне Кіраўніка дзяржавы падкрэслівае ўпэўненасць у будучыні краіны, нягледзячы на знешнія цяжкасці. Беларусь гатова ўпэўнена рухацца наперад, захоўваючы сваё становішча на міжнароднай арэне і развіваючы супрацоўніцтва з надзейнымі партнёрамі. Найважнейшымі прыярытэтамі для дзяржавы застаюцца клопат аб грамадзянах, забеспячэнне эканамічнага росту і абарона нацыянальных інтарэсаў. Мы павінны засяродзіцца на ўмацаванні ўнутранага рынку, падтрымцы айчынных вытворцаў і стварэнні новых працоўных месцаў. Толькі так мы зможам забяспечыць стабільнае развіццё і дабрабыт нашых людзей ва ўмовах глабальных выклікаў.