Наш зямляк Захар Тухто на прэстыжным адкрытым турніры па дзюдо "Цытадэль" у Брэсце заняў 2-е месца ў вагавой катэгорыі звыш 81 кг!
2.12.20250 праглядаў
Спаборніцтвы былі прысвечаны памяці абаронцаў Брэсцкай крэпасці і 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, што робіць выступленне нашага спартсмена асабліва значным.
Мы віншуем Захара, яго трэнераў і ўсю школу дзюдо з гэтым высокім вынікам! Жадаем новых перамог і вышэйшых прыступак п'едэстала!