У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прайшла выстава, прысвечаная дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў Віцебскай вобласці і патэнцыялу рэгіёна.

Дэлегаты Лепельскага раённага Савета дэпутатаў на чале са старшынёй Савета Ігарам Урбанам - падзяліліся поспехамі Лепельскага раёна на высокім узроўні! - прэзентавалі вынікі рэалізацыі рэспубліканскага праекта "Вёска будучыні" (в. Домжарыцы) - і, вядома, прадставілі нашу знакамітую прадукцыю ад Лепельскага МКК!

Разам ганарымся дасягненнямі раёна!..